Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
17 верасня 2021

Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе з Днём народнага адзінства

Дарагія лепельчане!

Ад імя Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

17 верасня - свята, якое аб'ядноўвае ўсіх нас, сімвал гонару за нашу вялікую Радзіму, за нашых продкаў, якія адстаялі сваю незалежнасць. У гэты дзень мы ўспамінаем ключавыя падзеі, у якіх яднанне нашага народа адыграла вырашальную ролю ў захаванні дзяржавы.

Як сведчыць гісторыя, наша сіла ў адзінстве, грамадзянскай салідарнасці, патрыятызме, гатоўнасці аддаваць свае сілы, веды і талент у імя далейшага развіцця Беларусі. Усіх нас аб'ядноўвае адказнасць за лёс краіны, за захаванне традыцый і духоўных каштоўнасцей.

Сіла і згуртаванасць беларусаў, уменне жыць у дружбе, узаемная падтрымка - найважнейшыя складнікі, якія забяспечваюць развіццё і росквіт нашай краіне.

Сёння Беларусь упэўнена глядзіць у будучыню, мы разам гатовы супрацьстаяць любым выклікам і сваёй стваральнай працай зрабіць усё, каб наша краіна заставалася паспяховай і незалежнай дзяржавай.

Моцнага вам здароўя, міру, дабра і дабрабыту.

Са святам!

Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў I.Г.Урбан

Старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта М.Л.Кiсялевiч

Да спіса навін