Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
2 ліпеня 2021

Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе жыхароў Лепельшчыны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя лепельчане! Дарагія ветэраны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-й гадавінай з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Яднанне гэтых падзей сімвалізуе шматвекавы шлях нашай краіны і напаўняе асаблівым гонарам сэрца: вялікі подзвіг народа атаясамліваць з суверэнітэтам дзяржавы, а яе аснова створана і ўмацоўваецца намаганнямі мільёнаў беларусаў. У гэтым свяце спалучаюцца сапраўды святыя паняцці - Свабода і Незалежнасць, а само яно стала сімвалам нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за будучыню нашай Радзімы.

Ідэя суверэннай беларускай дзяржавы праходзіла чырвонай ніткай праз усе пакаленні. Імкненне нашага народа жыць у сваім доме і быць самастойным - той стрыжань, які дае сілу і ўмацоўвае дух нацыі.

Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу, хто падняў з руін разбураныя гарады і спаленыя вёскі. Дзякуючы іх самаахвярнасці, мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць пад мірным небам, у свабоднай і незалежнай краіне.

Шмат каму вайна прынесла смерць, але не забыццё. Сёння строгія помнікі і брацкія магілы, мемарыяльныя комплексы па праву лічацца народнымі святынямі, якія сведчаць пра веліч подзвігу, нагадваюць нам пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Таму падтрымліваць у належным стане месцы баявой і воінскай славы - справа нашага гонару.

Для беларусаў 3 ліпеня з'яўляецца днём нараджэння выдатнай і квітнеючай краіны. Стваральная штодзённая праца кожнага з нас павінна спрыяць далейшаму яе дабрабыту і сацыяльна-эканамічнаму развіццю.

Сёння асабліва востра адчуваецца, як лёгка страціць бяспеку і якіх неймаверных намаганняў каштуе яе захаваць. Урокі гісторыі вучаць: здабыць суверэнітэт мала, трэба ўмець яго абараніць, адстаяць і зберагчы. Таму на кожным з нас ляжыць адказнасць за найвялікшыя заваёвы старэйшых пакаленняў - мір і парадак. І якія б задачы ні ставіўперад нашым грамадствам час, залогам іх ажыццяўлення заўсёды будзе наша адзінства.

Дарагія лепельчане, у гэты светлы і радасны дзень жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу і дабра! Няхай у вашых дамах пануюць мір і згода!

Са святам! З Днём Незалежнасці!

Старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч

Старшыня Лепельскага райсавета Ігар Урбан

Да спіса навін