Кірмаш вакансій для моладзі Лепельскага раёна пройдзе 22 красавіка
22 красавіка з 14.00 да 17.00 у будынку Лепельскага раённага Дома культуры ў рамках правядзення рэспубліканскага маладзёжнага "кірмашу вакансій" упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама праводзіцца "Кірмаш вакансій для моладзі".
На кірмашы будзе прадстаўлены шэраг наймальнікаў, гатовых прыняць на працу навучэнцаў устаноў адукацыі ў вольны ад вучобы час. Для ўдзелу ў кірмашы запрашаецца навучэнская моладзь раёна (працаўладкаванне ў вольны ад вучобы час).
23 красавіка з 14.00 да 17.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама (вул. Савецкая д. 36) у рамках правядзення рэспубліканскага маладзёжнага "кірмашу вакансій" праводзіцца "Кірмаш вакансій для выпускнікоў".
На кірмашы будзе прадстаўлены шэраг наймальнікаў, гатовых прыняць на працу выпускнікоў устаноў адукацыі.
Для ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца выпускнікі навучальных устаноў. Маладым людзям будзе прапанавана азнаёміцца з вакансіямі, прапанаванымі наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць цікавячыя пытанні, атрымаць кансультацыю па пытаннях працаўладкавання.