Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
9 верасня 2021

Лепель прыняў эстафету рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства»

Пабываўшы ў Лепелі аўтацягнік пад знакам «Сімвал адзінства» пройдзе ў Чашнікі, Сянно, Талачын, Дуброўна, Оршу. Затым эстафету прыме Магілёўская вобласць.

Стартавай рысай аўтакалоны стаў горад Брэст, адкуль беларусы выехалі 3 верасня. На працягу маршруту ўдзельнікі аўтапрабегу наведаюць усе 118 раёнаў Беларусі, адкуль прывязуць па мяшэчку збожжа, з якога да Дня народнага адзінства выпекуць агульны каравай, якi сімвалізуе яднанне ўсёй краіны.

Мэта мерапрыемства - аб'яднанне жыхароў краіны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадзянскай супольнасці ў рамках Года і Дня народнага адзінства. Сімвалам адзінства выступае збожжа ўраджаю 2021 года.

За час аўтапрабегу патрыёты наведаюць памятныя мясціны, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай, ушануюць хвілінай маўчання загінуўшых герояў і ўскладуць кветкі да абеліскаў. На маршруце чакаюцца сустрэчы з мясцовымі органамі ўлады, дэпутатамі, прадстаўнікамі грамадскасці, моладдзю і ветэранамі.

Да спіса навін