Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
2 ліпеня 2024

Лепельскі Цэнтр рамёстваў урачыста адчыніў свае дзверы пасля пераезду ў новы будынак. Цяпер установа знаходзіцца па адрасе Калініна, 66

Для новых гаспадароў былі створаны ўсе ўмовы - заменены сістэмы водазабеспячэння і ацяплення, вокны, праведзена вялікая работа па ўнутранай аддзелцы. Усяго на абнаўленне будынка было патрачана больш за 250 тысяч бюджэтных сродкаў.

Цырымонія адкрыцця прайшла ярка і весела. Чырвоную стужку перарэзалі Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў, а таксама Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама.

І хоць пераезд здарыўся адносна нядаўна, у будынку ўсё цалкам гатова, ужо адчуваецца свая ўнікальная атмасфера.

Трэба адзначыць, Лепельскі Цэнтр рамёстваў пачаў функцыянаваць у далёкім 1992 годзе і стаў першай установай такога тыпу на тэрыторыі Беларусі.

Сёння калектыў Цэнтра - гэта 10 майстроў народных рамёстваў. Іх галоўнае прызначэнне - адраджаць і захоўваць беларускія народныя традыцыі, перадаваць культурныя каштоўнасці дзецям.

Да спіса навін