Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
12 мая 2023

На Лепельшчыне стартавала акцыя «Не пакідайце дзяцей адных»

У Лепельскім раёне ярка стартавала рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных». Мэта якой - звярнуць увагу дарослых на праблему траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду. Ратавальнікі арганізавалі для жыхароў Лепельшчыны забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства на адкрытай пляцоўцы гарадскога парка.

Яркія інтэрактыўныя пляцоўкі ад ратавальнікаў дапамаглі дарослым і юным удзельнікам акцыі паўтарыць жыццёва важныя правілы. Кожны ўдзельнік мерапрыемства знайшоў для сябе цікавыя і карысныя конкурсы.

У ходзе гутарак работнікі МНС акцэнтавалі ўвагу дарослых на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і таму, што навучаць маладое пакаленне правілам бяспекі трэба з ранніх гадоў.

Пакуль ратавальнікі гутарылі з бацькамі, дзеці бавілі час з карысцю і ўдзельнічалі ў розных віктарынах і конкурсах, такіх як: «Крыжыкі-нулікі», «Чэмпіянат па бяспецы», кубікі «5 крокаў выратавання», «Небяспечна-бяспечна», «Збяры пазл» і многае іншае. Рабятам таксама прадставілася магчымасць адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Кожны мог пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля, надзець ізалявальны супрацьгаз і падыхаць у ім, паспаборнічаць у апрананні баявога адзення пажарнага ратавальніка.

Ніхто не сышоў без падарунка ад работнікаў МНС: яркія размалёўкі - для дзяцей, памяткі пра тое, што нельга пакідаць дзяцей адных - для бацькоў.

Да спіса навін