Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
20 лістапада 2024

На сёння прышчэпка - самы надзейны спосаб засцерагчы сябе ад заражэння грыпам і пазбегнуць цяжкіх ускладненняў

Вакцынаваныя людзі абаронены ад заражэння і далейшай перадачы віруса, што разрывае любыя ланцужкі перадачы інфекцыі. А гэта значыць, што вакцынуючыся, мы абараняем не толькі сябе, але і сваіх блізкіх.

У Лепелі масавая кампанія вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу ўжо стартавала. Для гэтага насельніцтву ўжо даступная вакцына на бясплатнай аснове "Грыпол Плюс" (Расійская Федэрацыя), - растлумачыла працэдурная медсястра Лепельскай ЦРБ Ганна Чукава.

- Указаная вакцына змяшчае выключна актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя СААЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын супраць грыпу для выкарыстання ў сезоне 2024-2025 гг. Жадаючых зрабіць прышчэпку ў раёне шмат, людзі ўжо актыўна пачалі вакцынавацца, - растлумачылі ў Лепельскай ЦРБ.


Да спіса навін