Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
24 лістапада 2021

Надзённыя пытанні лепельчан вывучылі прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама

Значнай падзеяй для Лепельшчыны стаў прыезд прадстаўнікоў адказных служб Віцебскага аблвыканкама, якія правялі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, актывам РК ГА «БРСМ», а таксама раённай партыйнай арганізацыі.

Як адзначыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, падобныя сустрэчы вельмі важныя, паколькі яны дазваляюць даведацца аб праблемах і патрэбах людзей з першых вуснаў і прыняць канструктыўныя меры па іх разглядзе.

У прыватнасці, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Мілы адзначыў пра неабходнасці прадастаўлення членам працоўных калектываў санаторна-курортных пуцёвак па больш даступных цэнах. Гэта пытанне асабліва актуальна ў цяперашні час, у перыяд пандэміі. Так, з боку прафсаюза прадугледжана 25-працэнтная скідка, але нават у такім выпадку пуцёўка будзе каштаваць каля 700 рублёў. Не кожны з грамадзян можа дазволіць сабе аздараўленне ў такім выпадку.

Юрый Мілы таксама звярнуўся з просьбай да старшыні абласнога Савета дэпутатаў аказаць садзейнічанне ў будаўніцтве басейна ў г.Лепелі. Пытанне вельмі актуальна, паколькі многія работнікі працоўных калектываў арганізавана наведваюць басейн у г.п.Ушачы. Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што зададзеныя пытанні абавязкова будуць узяты на кантроль.

Старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Віктар Цярэшчанка пацікавіўся меркаваннем Уладзіміра Цярэнцьева аб важнасці працы партыйнай арганізацыі ў будучыні. Уладзімір Цярэнцьеў адназначна адказаў, што Камуністычная партыя Беларусі мае вялікі патэнцыял развіцця, паколькі па ўсёй краіне і ў Віцебскай вобласці ў прыватнасці працуе нямала перспектыўных, адказных спецыялістаў, якія здольны правільна арганізаваць вытворчы працэс, працуюць з запалам і ініцыятывай.

Старшыня Лепельскай раённай арганізацыі АСВОД Рымантас Стрыпейкіс звярнуў увагу на сумныя лічбы статыстыкі. Калі ў 2020 годзе ў Віцебскай вобласці ў вадзе загінула 2 дзяцей, то за 10 месяцаў бягучага года - 9. На тэрыторыі Лепельскага раёна налічваецца 144 возера і 21 рака. У той жа час у штаце ратавальнікаў працуе ўсяго 5 чалавек. Па гэтай прычыне вельмі актуальна пытанне будаўніцтва ратавальнай станцыі, якая магла б ажыццяўляць сваю дзейнасць больш шырока. Не менш важна таксама ўзмацніць адказнасць грамадзян за парушэнне правіл паводзін на вадзе ў месцах масавага адпачынку, таму што некаторыя наведвальнікі пляжаў іх проста ігнаруюць.

Уладзімір Цярэнцьеў паабяцаў дэталёва вывучыць узнікшыя пытанні з прадстаўнікамі шэрагу служб.

Як адзначыла ў завяршэнні сустрэчы начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая, ініцыятыва разгляду ўсіх важных пытанняў павінна зыходзіць ад саміх людзей. Толькі такім чынам праблемы можна вырашыць больш аператыўна і канструктыўна. У г.Мінску адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па вылучэнні маладзёжных ініцыятыў. Са 116 пададзеных заяў 16 прайшлі адбор у першым чытанні. Прыемна адзначыць, што адна з іх - ад маладзёжнага актыву Лепельшчыны. А гэта значыць, што ў раёне вучыцца і працуе паспяховая моладзь. Менавіта ёй і трэба будаваць нашу будучыню.

http://www.lepel-kraj.by/nasushhnye-voprosy-lepelchan-izuchili-predstaviteli-vitebskogo-oblispolkoma/

Да спіса навін