Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
25 ліпеня 2024

Паважаныя работнікі і ветэраны Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

 

Барацьба з небяспечнай вогненнай стыхіяй заўсёды лічылася справай мужных і смелых людзей. Праца ў экстрэмальных умовах прад'яўляе да вас асаблівае патрабаванне - уменне хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей. Велізарная ўдзячнасць ветэранам пажарнай службы за шматгадовую працу, неацэнны вопыт і веды, урокі мужнасці і стойкасці.

 

У гэты святочны дзень словы падзякі ўсім ратавальнікам за мужнасць і адданасць абранай прафесіі, за неацэнны ўклад у агульную справу захавання міру і дабрабыту ў роднай краіне.

 

Няхай назапашаны прафесійны вопыт, самаахвярнасць і ўпэўненасць спрыяюць паспяховаму вырашэнню пастаўленых задач, стануць надзейнай абаронай у самых складаных сітуацыях! 

Раённы выканаўчы камітэт. 

Раённы Савет дэпутатаў.

Да спіса навін