Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
17 ліпеня 2024

Паважаныя жыхары Лепельшчыны! Віншуем вас са 100-годдзем з дня ўтварэння роднага раёна!

За 100 гадоў наш край прайшоў няпросты, але слаўны і гераічны шлях, развіваўся, удасканальваўся. Але, безумоўна, галоўнае багацце лепельскай зямлі - людзі. Энергічныя і таленавітыя, працавітыя і мэтанакіраваныя, якія шчыра любяць сваю малую радзіму. Менавіта дзякуючы вам, дарагія сябры, мы дасягнулі пэўных вышынь у розных галінах эканомікі і з упэўненасцю глядзім у будучыню.

У дзень святкавання з падзякай успамінаем тых, хто стаяў ля вытокаў заснавання раёна, хто выжыў у неверагодных выпрабаваннях Вялікай Айчыннай вайны і знайшоў у сабе сілы і натхненне будаваць, ствараць, рабіць жыццё лепшым.

Са святам вас, дарагія сябры! Здароўя і шчасця вашым родным і блізкім! Новых вам перамог і здзяйсненняў! З юбілеем!

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт. Лепельскі раённы Савет дэпутатаў.

Да спіса навін