Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
5 лістапада 2021

Паважаныя жыхары Лепельскага раёна! Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада - знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, ажыццявіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.

Для нашай краіны падзеі таго часу адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.

Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Напярэдадні свята жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, спакою, міру і новых працоўных дасягненняў.

Да спіса навін