Праблемы жыхароў раёна сёння разгледзеў начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама
Лепель сёння з рабочым візітам наведаў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Любімаў Андрэй Юр'евіч. Першым у графіку стаў асабісты прыём грамадзян у будынку Лепельскага райвыканкама. У вырашэнні праблем грамадзян удзельнічалі і мясцовыя спецыялісты. У рамках рабочай паездкі генерал-маёр міліцыі Любімаў Андрэй Юр'евіч сустрэўся з працоўным калектывам філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат". Кіраўнік віцебскай міліцыі давёў да прысутных аператыўную абстаноўку па вобласці. Адзначыў, што асноўныя намаганні ўсіх суб'ектаў прафілактыкі неабходна засяродзіць на барацьбе з п'янствам і алкагалізмам насельніцтва, забеспячэнні працоўнай дысцыпліны ў калектывах. Таксама падчас сустрэчы Андрэй Любімаў зрабіў акцэнт на пытаннях прафілактыкі злачынстваў у адносінах да непаўналетніх, у сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама па лініі экстрэмізму. Акрамя асабістага прыёму, а таксама візіту на прамысловае прадпрыемства ў працоўным графіку начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама значылася наведванне Лепельскага РАУС, дзе ён бліжэй азнаёміўся з працай супрацоўнікаў мясцовай міліцыі.