Прадстаўнікі раённай улады, пракуратуры, сілавых ведамстваў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама адказныя спецыялісты служб сабраліся на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта
Пачалася сустрэча на гэты раз з прыемных і ўрачыстых момантаў:
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у жыцці раёна Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана Ларыса Віткоўская, кіраўнік спраў Горскага сельскага выканаўчага камітэта.
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Ганаровай граматай райвыканкама кіраўнік раёна ўзнагародзіў Мікалая Сініцына, старшыню Каменскага сельсавета.
За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём эканаміста – Падзяка старшыні райвыканкама ўручана Наталлі Віннік, намесніку начальніка аддзела эканомікі райвыканкама.
На парадак дня чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта было вынесена 2 пытанні:
"Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" і аб стане работы па папярэджанні гібелі ад знешніх прычын". З дакладам выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама Марына Іназемцава.
"Аб стане злачыннасці і правапарушэнняў непаўналетніх". Абстаноўку ахарактарызаваў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС Анатоль Бурмістраў.