Прафсаюзны актыў раёна сёння сустрэўся на II справаздачнай канферэнцыі Лепельскага раённага аб'яднання прафсаюзаў
Удзел у мерапрыемстве прынялі не толькі лепельчане, але і запрошаны госць - старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач.
У спісе пытанняў парадку дня - справаздача Савета Лепельскага раённага аб'яднання прафсаюзаў за перыяд са снежня 2019 года па кастрычнік 2024-га, а таксама абранне дэлегата на справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
Падводзячы вынікі работы за мінулую пяцігодку, было адзначана, што прафсаюзным актывам Лепельшчыны была праведзена каласальная работа. А асабісты ўклад Юрыя Мілага ў прафсаюзны рух стаў гарантыяй дасягнення высокіх паказчыкаў.
За прафесіяналізм, адказныя адносіны да справы, надзейнае супрацоўніцтва і ўклад у прафсаюзны рух раёна Юрый Уладзіміравіч быў узнагароджаны высокімі ўзнагародамі рознага ўзроўню. Падзякай таксама была адзначана і Вераніка Хомбак, якая курыруе гэты напрамак у нашым раёне.