Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
1 лістапада 2024

"Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы" - гэта тэма стала ключавой падчас сустрэчы членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы з калектывам філіяла "Лепельскі" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт"

Узначаліў ІПГ Мікалай Латышаў, намеснік старшыні райвыканкама. Таксама ўдзельнікамі дыялогу сталі Алена Пруская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Алена Бельская, начальнік аддзела ЗАГС, Кацярына Бараноўская, першы сакратар РК ГА "БРСМ", і Аляксандр Малчанаў, намеснік дырэктара КУВП "Бароўка".

- У Беларусі дзейнічае разгалінаваная сістэма дзяржаўнай падтрымкі - дапамогі пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, сямейны капітал, сацыяльная дапамога, гарантыі ў розных сферах і іншае. Расходы нашага дзяржаўнага бюджэту на меры сацыяльнай абароны сем'яў з дзецьмі штогод складаюць звыш трох працэнтаў ВУП, - было адзначана пад час размовы.

Дэмаграфічная сітуацыя ў Лепельскім раёне, перавагі членства БРСМ, святкаванне важных дат – гэтыя і іншыя тэмы былі пазначаны спікерамі сустрэчы.

Таксама асобна лепельчанам нагадалі аб тым, што ў краіне ўжо пачалася выбарчая кампанія. Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года.









Да спіса навін