Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
28 мая 2021

Спецыялісты медуніверсітэта правялі майстар-класы ў Лепелі

«Медыка-сацыяльная рэабілітацыя інвалідаў-калясачнікаў: праблемы і шляхі вырашэння» - пад такой назвай на базе Цэнтра працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў г. Лепеля адбыўся семінар-навучанне для спецыялістаў ТЦСАН Віцебскай вобласці.

Галоўнай мэтай семінара стала навучанне работнікаў сацыяльных службаў Віцебшчыны граматнай працы па рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра гэта гасцям распавялі ўрачы-неўролагі, выкладчыкі кафедры медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт» Ала Валуй і Канстанцін Стахнёў.

Падчас лекцый спецыялісты пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з сучаснымі сродкамі, прынцыпамі і падыходамі ў працэсе рэабілітацыі інвалідаў, правялі майстар-класы па курсе лячэбнай фізкультуры, накіраваныя на падтрыманне і аднаўленне рухальнай актыўнасці ў інвалідаў-калясачнікаў.

Удзел у семінары прынялі Віктар Азаронак, намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама, Сяргей Камінскі, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, Эдзельтрауд Шылэм, старшыня Праўлення дабрачыннай арганізацыі «Дамы замест Чарнобыля (па відэасувязі), спецыялісты ТЦСАН Лепельскага раёна.

Правядзенне мерапрыемства стала магчымым дзякуючы паспяховай рэалізацыі ў Лепельскім раёне праекта «Нарошчванне патэнцыялу ў працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі сродкамi мерапрыемстваў па павышэнню кваліфікацыі і пашырэння майстэрняў у г. Лепелі».

Да спіса навін