Сталі вядомы пераможцы раённага этапу фестывалю прававых ведаў
Вывучэнне важных правілаў, паводле якіх жыве наша грамадства, пачынаць лепш са школы, бо часта менавіта з-за прававой неадукаванасці падлеткі становяцца як правапарушальнікамі, так і ахвярамі злачынстваў. "Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці" - гэту фразу ведаюць усе, але, на жаль, кіруецца гэтым на практыцы не кожны. А многіх супрацьпраўных дзеянняў можна пазбегнуць, своечасова спыніўшыся.
У Лепельскім раёне ўжо традыцыйным стаў штогадовы фестываль прававых ведаў, які матывуе школьнікаў больш паглыблена вывучаць нормы права Рэспублікі Беларусь. Актыўны ўдзел у ім прымаюць і навучэнцы, у якіх былі "спрэчкі" з законам. Праграма фестывалю ўключала два конкурсныя мерапрыемствы: раённую алімпіяду прававых ведаў і конкурс агітбрыгад па прапагандзе прававых ведаў.
У рашэнні задач прававой алімпіяды неабходна было адказаць на пытанні, сярод якіх аб дзяржаўным ладзе, узросце наступлення адказнасці за правапарушэнне і іншыя.
Экспертамі мерапрыемства на гэты раз выступілі старшы памочнік пракурора Лепельскага раёна Карына Грышкевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС Анатоль Бурмістраў, прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама і іншых служб. Дзецям трэба было праявіць сябе аратарамі, акцёрамі, знаўцамі гісторыі краіны, а таксама прадэманстраваць свае прававыя веды. На працягу ўсяго мерапрыемства на сцэне панавалі здаровы дух саперніцтва і рызыкі. Удзельнікі спаборніцтва прадэманстравалі свае веды па такіх прававых напрамках, як Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці", Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, крымінальная і адміністрацыйная адказнасць у Рэспубліцы Беларусь, Дзіцячы прававы сайт.
Падчас выступу хлопцы тлумачылі такія паняцці, як правіна, злачынства, правапарушэнне, а таксама спрабавалі прааналізаваць прычыны падлеткавай злачыннасці. Расказалі таксама, якія пакаранні прымяняюцца да непаўналетніх за ўчыненыя правапарушэнні. Праз рашэнне прававых задач устанавілі значэнне падлетка ў грамадстве і ступень яго адказнасці перад законам. Прыемна, што юнакі і дзяўчаты паказалі нядрэнныя веды артыкулаў закона, якія датычацца дзяцей і падлеткаў і ўменне прымяняць іх, а таксама прыйшлі да высновы, што правілы ў жыцці патрэбныя і важныя, і іх неабходна выконваць. Такія мерапрыемствы спрыяюць фармаванню грамадзянскай пазіцыі ў школьнікаў, дапамагаюць ім лепш разумець прынцыпы прававой дзяржавы. Акрамя гэтага, прававая алімпіяда правярае, наколькі хлопцы могуць паднесці і прымяніць свае веды і ўменні. Пасля непрацяглай нарады члены журы аб'явілі вынікі. Па выніках упартай барацьбы рашэннем журы месцы размеркаваліся наступным чынам. У малодшай катэгорыі лідэрам сталі навучэнцы Старалядзенскай базавай школы імя Ф.П. Занько Лепельскага раёна, на 2 месцы аказалася каманда Дамжарыцкай базавай школы Лепельскага раёна.
Сярод дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту на першым месцы апынулася каманда Бароўскай сярэдняй школы ім. Г. К. Жукава, на 2 месцы - Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна, на 3-м - Стайская сярэдняя школа. Сярод старэйшага школьнага ўзросту на 1 месцы апынуліся навучэнцы сярэдняй школы №1 г. Лепеля, на 2-м - Старалепельская базавая школа.
Жадаем маладым людзям далейшых поспехаў і паглыбленні прававых ведаў, каб адчуваць сябе ўпэўнена ў нестандартных жыццёвых сітуацыях.
Як лічаць арганізатары мерапрыемства, сухое чытанне дакументаў не можа зацікавіць дзяцей, дапамагчы сфармаваць прававую культуру і веды. Менавіта для гэтага і патрэбны такія алімпіяды, каб маладое пакаленне ў нашай дзяржаве выхоўвалася ў духу павагі да закона.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"