19 верасня 2024
Сумеснае пасяджэнне КСН і Каардынацыйнага Савета прайшло ў Лепельскім райвыканкаме
У рамках пасяджэння КСН разгледжаны выпадкі правапарушэнняў з боку падлеткаў.
На пасяджэнні Каардынацыйнага савета разгледжаны матэрыялы ў дачыненні да бацькоў, якія не выконваюць бацькоўскія абавязкі па выхаванні і ўтрыманні сваіх дзяцей. Для некаторых з іх удзел у такім мерапрыемстве ўжо не першы.
Як адзначыла старшыня камісіі Вераніка Хомбак:
- Толькі свядомы падыход і пачуццё адказнасці за ўласную будучыню змогуць вярнуць юных правапарушальнікаў да законапаслухмянага ладу жыцця.