Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
2 чэрвеня 2023

Турыстычны злёт, прысвечаны Дню абароны дзяцей прайшоў на возеры Люсінец

Аднымі з першых сезон летніх турзлётаў на Лепельшчыне адкрылі першакурснікі каледжа. Турыстычны злёт, прысвечаны Дню абароны дзяцей, прайшоў на возеры Люсінец. Гэта была незабыўная прыгода! Рабяты правялі час з карысцю, пазнаючы шмат новага аб прыродзе і турызме. Трыятлон, валейбол, конкурс мастацкай самадзейнасці, на лепшую газету... Дзень выйшаў насычаным, актыўным і вясёлым, а ўзнагародай усім была любiмая «салдацкая каша». Але самае галоўнае - сталі сапраўднай камандай! Усе дапамагалі адзін аднаму, дзяліліся вопытам і ведамі. Навучанне ў Лепельскім каледжы - гэта не проста магчымасць атрымаць запатрабаваную рабочую спецыяльнасць, але і час яркіх падзей і сапраўднага сяброўства. А для першакурснікаў усё толькі пачынаецца!

Да спіса навін