Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
1 ліпеня 2024

У Лепельскім раёне стартавала чарада віншаванняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў канцлагераў і іншых удзельнікаў тых гістарычных падзей

У ліку першых, хто ўжо прыняў віншаванні, сталі вязні канцлагераў - Стэфаніда Мацюкевіч і Адэлія Тарасевіч.

Павіншаваць жыхарак раёна з надыходзячым святам і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыбылі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі РВК Святлана Шавялёва, ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Юрый Аляшкоўскі, а таксама прафсаюзны лідар Лепельшчыны Юрый Мілы. Сцепанідзе Мікалаеўне і Адэліі Антонаўне былі ўручаны віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, юбілейныя медалі "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", а таксама падарункі.

Такія візіты да ўдзельнікаў вайны будуць працягнуты, усяго будзе перададзена 13 паштовак ад Кіраўніка дзяржавы.

Да спіса навін