Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
11 мая 2024

У Лепельскім раёне стартуе прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!"

У перыяд з 15 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, стартуе прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!", прымеркаваная да Дня абароны дзяцей.

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) у перыяд з 15 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, стартуе прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!", прымеркаваная да Дня абароны дзяцей.

Акцыя пройдзе ў месцах з масавым знаходжаннем людзей, дзе бацькі адпачываюць разам з дзецьмі. Тут будуць арганізаваны "фотазоны", работа гульнявых пляцовак "Вучым правілы бяспекі разам", на якіх бацькі і дзеці змогуць прыняць удзел у конкурсах, віктарынах і гульнях.

Ва ўстановах аховы здароўя (кабінеты здаровага дзіцяці, жаночыя кансультацыі, школы мацярынства) ратавальнікі правядуць заняткi з маладымі мамамі.

Ва ўстановах адукацыі пройдуць бацькоўскія сходы з удзелам работнікаў МНС па тэме "Папярэджанне дзіцячага траўматызму - навучанне дзіцяці правілам бяспекі!".

Таксама прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць і ў шматдзетных сем'ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, сем'ях СНС.

Завершыцца акцыя 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, якая традыцыйна арганізоўваецца на плошчы Свабоды горада Лепеля. Тут плануецца правядзенне тэматычных конкурсаў, гульняў, канцэртных праграм і творчых нумароў, работа навучальных і гульнявых пляцовак, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання.

Ратавальнікі запрашаюць усіх бацькоў паклапаціцца аб бяспецы сваіх дзяцей і прыняць удзел у акцыі! Сачыце за ходам правядзення мерапрыемстваў акцыі ў нашым рэгіёне на старонцы Віцебскага абласнога ўпраўлення інтэрнет-сайта МНС Беларусі 112.by і ў афіцыйнай групе МНС Віцебскай вобласці "Вконтакте".

Да спіса навін