Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
4 лістапада 2024

У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці сёння ўшаноўвалі пераможцаў і прызёраў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Адкрываем Беларусь"

На абласны этап конкурсу было прадстаўлена 74 творчыя праекты ў дзвюх узроставых катэгорыях: школьнікі 5-7 класаў, 8-10 класаў. У раённых этапах больш за 450 удзельнікаў прадставілі на суд журы аўтарскія відэаролікі пра цікавыя, унікальныя факты з мінулага ці сучаснасці Беларусі.

Сярод пераможцаў абласнога конкурсу аказаліся і нашы землякі.

Ва ўзроставай катэгорыі 5-7 класа – навучэнка 7 класа СШ №1 Лепеля Паліна Ткачонак. Ва ўзроставай катэгорыі 8-10 класа – навучэнцы Бароўскай СШ Лепельскага раёна Вікторыя Дудзіцкая і Аляксандра Цар.

Конкурс "Адкрываем Беларусь" праводзіцца з мэтай выхавання ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму, духоўных і маральных каштоўнасцяў беларускага народа, павагі да гістарычнага мінулага краіны, гонару за яе дасягненні.

Арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі. Прызы прадастаўлены Рэспубліканскiм саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.





Да спіса навін