20 лістапада 2024
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праходзіць сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з членамі Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь
Лепельскі раён прадстаўляе Дорахава Крысціна Сяргееўна, настаўнік ДУА "Лепельская дзіцячая школа мастацтваў".
Спікеры распавялі ўдзельнікам сустрэчы:
- аб гісторыі станаўлення і развіцця незалежнай Беларусі ў кантэксце дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- аб дзейнасці Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра "Ад ініцыятывы да дзеяння";
- аб ролі Маладзёжнага савета (парламента) у грамадзянскім і прафесійным станаўленні моладзі;
- аб рэалізацыі інфармацыйна-асветніцкага праекта "Моладзь для Беларусі!".