Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
2 мая 2024

Віктар Азаронак правёў асабісты прыём грамадзян у Лепелі

У працоўным візіце Віктара Азаронка сёння таксама значыліся прамая тэлефонная лінія і асабісты прыём грамадзян у будынку Лепельскага райвыканкама. Па тэлефоне да дэпутату звярнуліся 8 жыхароў раёна.
Звароты тычыліся пытанняў бягучага і капітальнага рамонтаў шматкватэрных дамоў, ямачнага рамонту дарог на тэрыторыі горада і сельскіх населеных пунктаў, спіла аварыйных дрэў на могілках, пераносу прыпыначнага пункта, графіка прыёму грамадзян у наступныя месяцы.

Некаторыя пытанні былі зняты падчас гутаркі, частка праблем патрабуе больш паглыбленага вывучэння і ўзята дэпутатам на кантроль.

Мелі патрэбу ў дапамозе народнага выбранніка і грамадзяне, якія сёння прыбылі да Віктара Уладзіміравіча на асабісты прыём. Электрыфікацыя жылога дома, рэгістрацыя самавольнай пабудовы, рамонт дарожнага пакрыцця, арэнднае жыллё, выкарыстанне чэкаў "Жыллё" на рэканструкцыю дома - гэтых тэм тычыліся звароты лепельчан. Усяго на прыём да дэпутата прыйшлі 6 чалавек. Прыемна, што сярод звярнуўшыхся, былі і тыя, хто прыйшоў да чыноўніка не з просьбай аб дапамозе, а з жаданнем выказаць дэпутату словы падзякі і ўдзячнасці. 

— Безумоўна, грамадска-палітычныя мерапрыемствы, шматлікія сустрэчы, удзел у сумесных акцыях, прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі - асноўныя формы работы з насельніцтвам. І самае галоўнае - усё гэта дае магчымасць быць бліжэй да сваіх выбаршчыкаў: выслухаць і пачуць, чым яны заклапочаныя, што іх хвалюе. Часам дастаткова проста даць савет, граматнае тлумачэнне. Ні адно пытанне, праблема, прапанова не застаюцца па-за ўвагай, нярэдка перадаюцца на разгляд у адпаведную профільную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Важна знайсці аптымальны варыянт рашэння і абавязкова дапамагчы чалавеку, - пракаментаваў візіт у раён Віктар Азаронак.

Яна Міснік. Газета "Лепельскі край"

Да спіса навін