Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
22 чэрвеня 2021

З выездам на месца — так працуюць кіраўнікі ў Лепелі

Каб аб'ектыўна ацаніць карціну, лепш убачыць яе на свае вочы - такі падыход у працы ўжо даўно стаў звыклым для прадстаўнікоў мясцовай улады, а таксама дэпутацкага корпуса. Сёння адбылося выязное пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

Першая пленарная частка традыцыйна прайшла ў зале пасяджэнняў. Яна была прысвечана пытанням жыцця вяскоўцаў. Удзельнікі сустрэчы закранулі рэальныя праблемы жыхароў Валасавiцкага, Дамжарыцкага і Бароўскага сельсаветаў. У спісе хвалюючых вяскоўцаў пытанняў апынуліся якасць пітной вады, вулічнае асвятленне, стан смеццевых кантэйнераў, багацце бадзяжных жывёл, рамонт дарог і іншыя.

Другая частка сустрэчы прайшла за межамі залы пасяджэнняў. Кіраўнікі і дэпутаты наведалі некалькі аб'ектаў. Спярша лепельчане ўсклалі вянкі і кветкі да магіл загінуўшых у гады вайны салдат, а затым арганізавана пераехалі да першага на маршруце аб'екта.

Арганізацыя адпачынку на гарадскім пляжы - гэта тэма апынулася ў цэнтры ўвагі. Госці пазнаёміліся з работай спартыўнага лагера «Альбатрос», аздараўленнем дзяцей у кругласутачным лагеры «Бароўка», нялёгкай службай ратавальнікаў «АСВОД». Падчас візіту на гэта месца было адзначана, што гарадскі пляж у Лепелі ўваходзіць у тройку лепшых у Віцебскай вобласці.

Яшчэ адным пунктам у маршруце спецыялістаў стаў Лепельскі раённы краязнаўчы музей. Сёння, у дзень 80-годдзя з дня Вялікай Айчыннай вайны, там адбылася прэзентацыя кнігі «Лепельскае мінамётнае вучылiшча».

Падрабязна

Да спіса навін