Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННI АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
Закон Рэспублікі
Беларусь
28 кастрычніка 2008 г.
№ 433-З
Аб асновах адміністрацыйных працэдур
(Выманне)
Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы маюць права:
звяртацца с заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам
аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для
звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур;
атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз
сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі; знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым
ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў,
іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення
адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана
заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай
законам тайне; атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпісы з іх); адклікаць сваю заяву ў любы час да канчатку ажыццяўлення
адміністрацыйнай працэдуры;
абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі
заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы абавязаны:
ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не
дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх
работнікаў;
прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў
пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а
таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім-сёмым часткi першай пункта 2
артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства
(месцы знаходжання), месцы знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай
працэдуры;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі
заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб
1. Трэція асобы маюць права:
атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і
абавязкаў;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у
ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый
дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных
працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб
дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайне; адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам прастаўлення подпісу на
заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў
любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі
заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
2. Трэція асобы абавязаны:
ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не
дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх
работнікаў;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі
заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах. (Закон Рэспублікі
Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года «Аб асновах адміністрацыйных
працэдур» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 264, 2/1530)).