Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
7 жніўня 2024

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш як 6,3 млн тон збожжа

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш як 6,3 млн. т збожжа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 6 жніўня сабрана збожжа (з улікам рапсу) 6390 тыс. т, з іх - 5337 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур, 1053 тыс. т азімага рапсу.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1723,5 тыс. т, Брэсцкая - 1459 тыс. т, Гродзенская - 1428,1 тыс. т, Магілёўская - 670,4 тыс. т, Гомельская - 627 тыс. т, Віцебская - 482 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка азімага жыта (84 працэнты ад плана), яравога ячменю (81,9 працэнта), пшаніцы (75,6 працэнта), аўса (72,4 працэнта), трыцікале (70,3 працэнта), зернебабовых (55,3 працэнта). Уборка азімага ячменю і азімага рапсу завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 38,1 тыс. га (85 працэнтаў плошчаў, што падлягаюць уборцы).

БелТА

Да спіса навін