Выстава майстра па выцінанцы Галіны Жураулёвай "Дрэва жыцця"

Выстава майстра па выцінанцы Галіны Жураулёвай "Дрэва жыцця"

13.10.20266 просмотровНовости района

У Лепельскім цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё выставы таленавітага майстра па выцінанцы Галіны Жураулёвай пад назвай "Дрэва жыцця"

Выцінанка — гэта выразанне з паперы ажурных узораў і вобразау. Беларуская выцінанка — гэта сапраўды каштоунасць, якая

дэманструе самабытнасць i непаўторнасць гэтага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праз традыцыйныя тэхнікі вырабу вобразаў, выяў

і ўзораў.

3 2021 года выцінанка атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі як абʼект нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Работы Галіны Жураўлёвай маюць свой стыль і сваю філасофію. Кожнае яе тварэнне — гэта адлюстраванне асабістага светаўспрымання, глыбокіх перажыванняў і бясконцага кахання. У яе работах ажываюць глыбокія вобразы: ад пранізлівых сюжэтаў, якія бударажаць душу кожнага чалавека, да напоўненых цяплом, пяшчотай і любоўю кампазіцый.