Кандытарская прадукцыя -- тарты, печыва, піражкі, бісквіты і пернікі, што выпускаюцца ў філіяле РУВП “Віцебскхлебпрам” “Лепельскі хлебазавод”, заўсёды карысталася попытам сярод пакупнікоў. У маі ў гандлёвыя прадпрыемствы нашага раёна хлебазавод паставіў пяць тон кандытарскіх вырабаў, у чэрвені -- пяць тон, у ліпені – шэсць, а на працягу жніўня -- больш за чатыры тоны кандытарскай прадукцыі.
20 тон прысмакаў

Тэрміновая дапамога
Другі год у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе аддзяленне тэрміновай сацыяльнай дапамогі, работнікі якога сталі незаменнымі памочнікамі для адзінокіх пажылых людзей, а таксама тых, якія пражываюць адзінока. На працягу чэрвеня, ліпеня і жніўня была аказана дапамога 86 пенсіянерам ва ўзросце больш за 60 год. Самыя запатрабаваныя паслугі -- касьба травы мотакасой, колка, распілоўка і ўкладка дроў, малярныя работы, выкопванне бульбы, а ў перыяд вясны -- ускапванне глебы. У аддзяленні прадугледжаны таксама паслугі чатырох сацыяльных работнікаў, транспартная дастаўка. Даход ад разавых паслуг аддзялення за чэрвень, ліпень і жнівень склаў пяць мільёнаў 513 тысяч рублёў, за працу сацыяльных работнікаў -- два мільёны 874 тысячы, а за транспартныя паслугі -- адзін мільён рублёў.
Прайшлі курс лячэння
У дзіцячай абласной бальніцы медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарата створаны належныя ўмовы для лячэння артапедычных захворванняў. У чэрвені тут прайшлі неабходны курс лячэння 38 дзяцей, у ліпені -- 69, а на працягу жніўня -- 50.