Эканоміка

Ключавую ролю ў забеспячэнні развіцця эканомікі належыць прамысловасці. Прадукцыя гэтай галіны забяспечвае ўстойлівае функцыянаванне іншых галін народнагаспадаранскага комплексу раёна, задавальняе патрэбы насельніцтва ў неабходных таварах і вызначае экспартны патэнцыял раёна.

Вядучымі прамысловымі прадпрыемствамі раёна з'яўляюцца філіял «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» і філіял «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт». Філіял «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» спецыялізуецца на вытворчасці сухіх малочных прадуктаў, масла жывёльнага, цэльнамалочнай прадукцыі, марожанага і іншай прадукцыі, філіял «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» спецыялізуецца на вытворчасці камбікармоў поўнарацыённых для сельскагаспадарчых жывёл.

Больш за 35 найменняў хлебабулачных і 20 найменняў кандытарскіх вырабаў вырабляецца філіялам Лепельскі хлебазавод адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскхлебпрам», што дазваляе цалкам забяспечыць патрэбы жыхароў горада і сельскай мясцовасці. На прадпрыемстве вядзецца пастаянная праца па пашырэнні асартыменту і паляпшэнні якасці выпускаемай прадукцыі.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Лепельскі рамонтна-механічны завод» выпускае вузлы і дэталі для сельскагаспадарчых машын, зубчатыя колы, якія па кааперацыі пастаўляюцца на галаўное прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі завод шасцярняў» для далейшай дапрацоўкі і рэалізацыі. Прадпрыемства таксама ажыццяўляе вытворчасць тавараў народнага спажывання (прадукцыя ўчастка дрэваапрацоўкі – ложкі, крэслы, прадукцыя ўчастка мэблі з ламінаванага ДСП – сталы, шафы). Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Бароўка» забяспечвае вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, пары і гарачай вады.

Актыўна развіваецца ТАА «Адзіная Гандлёвая Сістэма-Сінтез». Прадпрыемства займаецца навукова-даследчымі распрацоўкамі ў галіне малатонажнай хіміі. Асноўнымі відамі выпускаемай прадукцыі з'яўляюцца метасілікат натрыю дзевяціводны, комплекс матэрыялаў для падземных гідрабудаўнічых збудаванняў.

Торговое абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца Лепельскім філіялам Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства і шэрагам іншых суб'ектаў, у тым ліку гандлёвымі аб'ектамі рэспубліканскіх сеткавых прадстаўнікоў. Абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца праз працу гандлёвых аб'ектаў розных фарматаў, рынкамі, аўтамагазінамі і інтэрнэт-крамамі.

У раёне функцыянуе два рынкі і адзін гандлёвы цэнтр.

Адным з важных напрамкаў развіцця раёна, улічваючы яго геаграфічнае становішча, з'яўляецца развіццё прыдарожнага сэрвісу. У цяперашні час на аўтамабільных дарогах раёна размешчана 9 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.

Паслугі грамадскага харчавання прадастаўляюцца як Лепельскім філіялам Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, так і іншымі суб'ектамі гаспадарання, уключаючы прыватны бізнес.

Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 8 арганізацыямі і цэхам па вырошчванні бройлераў «Лепель» СААТ «Вітконпрадукт». Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай вытворчасці з'яўляецца малочна-мясная жывёлагадоўля з развітой вытворчасцю збожжавых, зернебабовых і крыжакветкавых культур.

Лясная гаспадарка раёна абслугоўвае 1 арганізацыя - Лепельскі лясгас.

Будаўнічы комплекс складаецца з 3 арганізацый, вядучая роля ў якім належыць дзяржаўнаму прадпрыемству ”Лепельская ПМК-75“.

Маецца развітая сацыяльная інфраструктура (бальніцы, школы, дзіцячыя сады, бальніцы сястрынскага догляду, фізкультурна-спартыўныя збудаванні).

У раёне створаны камфортныя ўмовы для развіцця бізнесу. Для падтрымання дзелавога клімату і развіцця прадпрымальніцтва ёсць магчымасць перадачы пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, здачы ў арэнду або продажу больш за 6 тысяч квадратных метраў невыкарыстоўваемых плошчаў будынкаў і збудаванняў, шэраг зямельных участкаў з развітай інфраструктурай.