Гэтыя два клубы на працягу ўсіх гэтых гадоў падтрымліваюць цесныя сувязі, абменьваючыся вопытам, ведамі і культурнымі традыцыямі.

У межах сумеснай праекта «Краязнаўства, яднаючае краіны», на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшоў тэлемост, які стаў яркай падзеяй для ўдзельнікаў. Лепельчане арганізавалі для сваіх сяброў з Расіі майстар-клас па прыгатаванні традыцыйнай лепельскай стравы — «клёцак з душамі».

  Спецыяліст па турызме Марыя Станкевіч з турыстычнага інфармацыйнага цэнтра «Лепель» таксама правяла займальную віктарыну для ўсіх удзельнікаў, што дадало яшчэ больш інтэрактыву і весялосці ў праграму.

  Нагадаем, снежань у Беларусі абвешчаны месяцам гастранамічнага турызму, што робіць дадзенае мерапрыемства асабліва актуальным. Удзельнікі не толькі навучыліся гатаваць новую страву, але і змаглі абмеркаваць гастранамічныя традыцыі абедзвюх краін, абмяняцца рэцэптамі і ідэямі для будучых сустрэч.