года а 15.50 супрацоўнікі ДПС аддзела ДАІ Лепельскага РАУС неслі службу на 153 км аўтадарогі Мінск-Віцебск, дзе імі быў заўважаны матацыкліст, які пры выглядзе службовага аўтамабіля супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі згарнуў у накірунку в. Залучана.
Праз нядоўгі час ён быў затрыманы.
Кіроўцам матацыкла аказаўся жыхар Лепельскага раёна 1989 года нараджэння.
Па выніках асведчання кіроўцы, канцэнтрацыя пар алкаголю ў выдыханым паветры склала 2.32 праміле, а паколькі ён кіраваў транспартным сродкам знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, у яго дзеяннях углядаецца склад злачынства прадугледжаны ч. 1 арт. 317 прым 1 КК Рэспублікі Беларусь. Таксама ён кіраваў транспартным сродкам не маючы права кіравання транспартным сродкам паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, у дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь. Мужчына змешчаны ў ІВC Лепельскага РАУС. Матацыкл змешчаны на ахоўную стаянку.