«Ды я ведаю, што раблю. Немаленькі дзіця!» – папулярная фраза сярод заўзятых курцоў, калі размова заходзіць аб гэтай згубнай звычцы.

«Ды я ведаю, што раблю. Немаленькі дзіця!» – папулярная фраза сярод заўзятых курцоў, калі размова заходзіць аб гэтай згубнай звычцы. Усё было б не так сумна, калі б статыстыка не казала адваротнае: большасць пажараў з гібеллю людзей адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. А віноўнікі – гэтыя самыя «усязнаючыя» дарослыя людзі. 

Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 1 па 30 лістапада на тэрыторыі раёна пройдзе акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».

Мерапрыемствы акцыі падзелены на 3 этапыПершы працягнецца з 1 па 12 лістапада. Месцамі яе правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, іншых арганізацый, а таксама пункты здачы другаснай сыравіны. Удзельнікам акцыі ў фармаце дыялогу прадэманструюць статыстычны партрэт загінулага на пажары і тэматычныя відэафільмы. Каб узаемадзеянне набыло інтэрактыўны фармат, ім прапануюць паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях на тэматыку АБЖ, шкоды курэння, пажараў па прычыне курэння і г.д.

З 15 па 25 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Так, напрыклад, студэнтам каледжа раскажуць пра наступствы курэння і дадуць магчымасць прадэманстраваць свае веды ў гэтай галіне праз талент і інтэлектуальныя здольнасці ў гульнях і віктарынах, КВЗ, конкурсах мініяцюр, адкрытых дыялогах, тэматычных дыскатэках і шмат іншага. Падобныя формы працы дадуць магчымасць навучэнцам атрымаць адказы на ўсе пытанні па бяспецы жыццядзейнасці, якія іх цікавяць.

Мерапрыемствы для асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, пройдуць на базе аддзялення дзённага знаходжання. Сустрэчы будуць уяўляць сабой прафілактычную гутарку з праглядам тэматычных відэафільмаў і практычнымі заняткамі на тэматычных пляцоўках. Для замацавання атрыманых ведаў удзельнікам раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Фінальны этап пройдзе з 26 па 30 лістапада ў месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах і на іншых адкрытых пляцоўках. Удзельнікаў акцыі запрасяць на праграму «Шоу без

«Сіла», прапануюць паўдзельнічаць у фотасесіі «Я не палю ў ложку» і ўручаць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Не заставайцеся ўбаку – далучайцеся да акцыі. Будзе цікава!