З розніцай у 3 гадзіны ў Міёрскім раёне (02.02.2022 у 20.02 і 23.51) адбылося 2 пажары, на якіх загінула 3 чалавекі.


Агнявыя НС адбыліся ў жытле пенсіянераў, якія пражывалі адны. 

Выратавальнікі нястомна заклікаюць яшчэ раз звярнуць увагу на стан пажарнай бяспекі ў дамах пажылых бацькоў і сваякоў. Ваша хвіліна ўвагі можа выратаваць ім жыццё.

МНС нагадвае - выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэнне ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны