Дзесяць экзэмпляраў абноўленай Чырвонай кнігі Беларусі перадалі эколагі ў фонды абласной бібліятэкі, цэнтральных бібліятэчных сістэм Віцебска і Віцебскага раёна.
Пятае выданне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў свет у снежні 2025 года. У яго ўключаны 523 віды раслін і жывёл.
Як адзначыў падчас прэзентацыі намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Маркоўскі, у параўнанні з чацвёртым выданнем дадалося 55 відаў раслін і жывёл, выключана – 38. Многія памянялі ахоўны статус. Напрыклад, дзесяць гадоў таму буры мядзведзь быў на мяжы знікнення і меў першую катэгорыю, цяпер жа пераведзены ў чацвёртую, якая азначае, што зніжэнню колькасці папуляцыі нічога не пагражае. Таксама чацвёртая катэгорыя замест трэцяй прысвоена барсуку і зубару.
Чырвоная кніга з'яўляецца асноўным дакументам, у якім абагульнены матэрыялы аб сучасным стане рэдкіх і знаходзячыхся пад пагрозай знікнення відаў раслін і жывёл, на падставе якіх праводзіцца распрацоўка навуковых і практычных мер, накіраваных на іх ахову, узнаўленне і рацыянальнае выкарыстанне.
У чырвонакніжны спіс Віцебшчыны ўваходзіць 45 відаў жывёл і 73 – раслін. Пад аховай знаходзіцца 931 месца іх пражывання і росту.
Дырэктар абласной бібліятэкі ім. У. Леніна Таццяна Адамян падзякавала за падарунак і падкрэсліла, што ва ўстанове культуры экалагічнай тэматыцы надаецца вялікая ўвага – арганізуюцца выставы, праводзяцца розныя сустрэчы па актуальных тэмах. Таму пятае выданне Чырвонай кнігі стане добрым падспор'ем у працы.
Першае выданне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў 1981 годзе і ўключала 85 відаў дзікіх раслін і 80 – жывёл.