У рамках выступлення работнік МНС даў інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на іх па вобласці, раёне, прывёў канкрэтныя прыклады і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў...
У рамках выступлення работнік МНС даў інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на іх па вобласці, раёне, прывёў канкрэтныя прыклады і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, дэталёва растлумачыў настаўнікам і тэхнічным работнікам установы адукацыі парадак першачарговых дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, перыядычнасць праверкі і перазарадкі вогнетушыцеляў.
Падчас выступленняў асаблівая ўвага надавалася пытанням утрымання шляхоў эвакуацыі, эксплуатацыі электраабсталявання і электрапрыбораў. Таксама Валянцін Эдуардавіч даў інфармацыю аб пажарах, якія адбыліся па прычыне дзіцячага свавольства, нагадаў прысутным аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.
Прадстаўнік МНС акцэнтаваў асаблівую ўвагу прысутных на правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у домаўладаннях сем'яў, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, неадкладным інфармаванні аб фактах неналежнага догляду за дзецьмі ў камісію па справах непаўналетніх пры райвыканкаме, супрацоўнікам РАУС, РАНС і аховы здароўя.