Асаблівая ўвага была нададзена спыненню фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама асобамі, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі.

Супрацоўнікамі ДАІ затрыманы і адхілены ад кіравання:
1 кіроўца, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

2 кіроўцы, якія не маюць права кіравання транспартным сродкам.

Паважаныя грамадзяне!
Калі вы бачыце або ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, альбо бачыце на праезнай частцы або паблізу яе нецвярозых пешаходаў, якія відавочна ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы дарожнага руху, тэрмінова паведаміце па тэлефоне 102.