Ва ўрачыстай абстаноўцы пашпарты атрымалі 27 чалавек — 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў і Мінска. Праваднікамі ў дарослае жыццё сталі старшыня Канстытуцыйнага Суда і першы сакратар БРСМ.

Уручэнне пашпартоў — старт Усебеларускай акцыі "Мы — грамадзяне Беларусі", прысвечанай Дню Канстытуцыі.

Навучэнка ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г.Лепеля» Заяц Сафія прыняла ўдзел ва Усебеларускай акцыі.