17 снежня 2025 г. вучаніца сярэдняй школы № 3 г. Лепеля Зеновіч Яўгенія і вучань гімназіі імя І. М. Ерашова г. Лепеля Бартасевіч Данііл прынялі ўдзел у зональным этапе праекта «100 ідэй для Беларусі» у горадзе Чашнікі.
Яўгенія паспяхова прадставіла свой праект «Перапрацоўка і ападкі ачысных збудаванняў гальванічнай вытворчасці ў керамічнай прамысловасці» і стала пераможцам у намінацыі «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі». Дапамагалі і накіроўвалі дзейнасць вучаніцы педагогі Навіцкая Вікторыя Міхайлаўна і Дашкевіч Ксенія Ігараўна.
Данііл перамог у намінацыі «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць» са сваім праектам "Міні ядзерныя рэактары ў прамысловасці" і прайшоў на абласны этап. Галоўным натхняльнікам і памочнікам Данііла стала настаўніца матэматыкі і інфарматыкі Бартасевіч Наталля Паўлаўна.
Рабяты, мы ганарымся вамі і жадаем поспеху на абласным этапе конкурсу!
100 ІДЭЙ ДЛЯ БЕЛАРУСІ
20.12.20250 праглядаў