На кожнай можна прасякнуцца гісторыяй краіны і ўбачыць дасягненні ў розных галінах. Усё гэта выстава «Мая Беларусь» у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа». Яна стала цэнтрам прыцягнення для жыхароў усёй Беларусі. Сёння тут пабывалі і лепельчане.
— На выставе размешчана ўсё самае лепшае, чаго Беларусь дасягнула за гады нашай незалежнасці. Цікавая яна як дарослым, так і дзецям. Мы даведаліся пра магчымасці, традыцыі, прарыўныя адкрыцці ў прамысловасці, навуцы, тэхналогіях, адукацыі і спорце, галоўныя перамогі нашай краіны, — адзначыла Алеся Ерашова, лідар раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
11 тэматычных лакацый у розных напрамках на 30 тысячах квадратных метраў
13.1.20250 праглядаў