У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных працягваюць аказваць шэфскую дапамогу самотным і самотна пражываючым грамадзянам.
Так, працоўны дэсант з ліку навучэнцаў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, узброіўшыся гаспадарчым інвентаром, аказалі дапамогу пенсіянерам у навядзенні парадку на падворку: склалі дровы, прыбралі смецце і сухостой, зграблі апалае лісце.
– Дзеткі, вялікі дзякуй, што зашлі да мяне ў госці і дапамаглі навесці парадак у двары! Як добра, што наша моладзь не застаецца ўбаку і дапамагае пажылым людзям. Гэтая дапамога сапраўды неабходная. Дзякуй, што наведалі, – са шчырай удзячнасцю падзяліўся ўражаннямі адзін з гаспадароў.
Акрамя практычнай дапамогі работнікі МНС і іх юныя памочнікі нагадалі пенсіянерам пра важнасць выканання правіл пажарнай бяспекі, уручыўшы памяткі з карыснымі парадамі.
Ратавальнікі ўпэўнены, што аказанне дапамогі пажылым людзям – важны аспект у выхаванні маладога пакалення, які вучыць не заставацца абыякавымі да патрэб людзей старэйшага ўзросту, якія жывуць побач.