Уражлівая лічба ў чарговы раз пацвярджае высокую якасць прадукцыі, якая выпускаецца філіялам, і значны попыт на яе!
«Лепелька» выпускае 43 віды прадукцыі, а геаграфія паставак за апошнія гады пашырылася. Расія, Кітай, Казахстан, Арменія, Кіргізія, Узбекістан, Ліван, Сербія, Сірыя, Емен - жыхары гэтых дзяржаў ведаюць непараўнальны смак нашай малочнай прадукцыі.
Дарэчы, у рэспубліканскім конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» марожанае пломбір масавай доляй тлушчу 15% ад Лепельскага МКК прызнана лідарам у намінацыі «харчовыя тавары».