13 і 14 мая АДАІ Лепельскага РАУС правядзе прафілактычнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць"

12.5.20220 праглядаў

Мэтамі мерапрыемства будуць папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў; зніжэнне цяжару наступстваў у выніку здзяйснення ДТЗ па віне кіроўцаў мотатранспарту, асоб, якія не маюць права кіравання, а таксама якія знаходзяцца ў стане ап'янення; папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў і жылетаў павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Будзе праведзена адпрацоўка населеных пунктаў, аўтамабільных дарог з выкарыстаннем формы гласнага, нягласнага і змешанага кантролю.

13 і 14 мая АДАІ Лепельскага РАУС правядзе прафілактычнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць" | Лепельский райисполком