14 жніўня Лепельскі раён будзе сустракаць удзельнікаў аўтапрабегу "Дарогамі Памяці і Подзвігу", арганізаванага рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй грамадзянска-патрыятычнага выхавання "Архангельскі рэгіянальны навучальны пошукавы цэнтр"

Нашых гасцей чакае насычаная праграма: - памятнае мерапрыемства (ушануюць памяць архангелагародцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Лепельскага раёна) - наведаюць Лепельскі краязнаўчы музей - пабываюць у Доме рамёстваў - наведаюць 52-гі АСПБ

У адказ Архангельскі пошукавы цэнтр падорыць нам выдатную канцэртную праграму "Нам памяць дасталася ў спадчыну".

Запрашаем усіх на канцэртную праграму, якая нікога не пакіне абыякавым:

- 14.30 - Бароўскі Дом культуры і адпачынку

- 17.00 - Лепельскі раённы Дом культуры.

Уваход вольны.