14 лютага навучэнцы інжынерных груп ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля" і ДУА "Бароўская сярэдняя школа імя Г. К. Жукава Лепельскага раёна" наведалі 22-ю міжнародную спецыялізаваную выставу для школьнікаў і абітурыентаў "Адукацыя і кар'ера. Вучэбныя тэхналогіі".

На выставе навучэнцы азнаёміліся з інфармацыяй аб спецыяльнасцях ва ўніверсітэтах і каледжах Беларусі і Расіі. Пагутарылі «ўжывую» і ацанілі запатрабаванасць прафесій на рынку працы. Даведаліся аб дзейнасці арганізацый і ўмовах працы для маладых спецыялістаў.

Таксама ў навучэнцаў была магчымасць прайсці тэсціраванне па вучэбных прадметах у форме анлайн пад кантролем РІКЗ. Для навучэнцаў былі арганізаваны майстар-класы ад устаноў адукацыі, дзелавая гульня "Ключы ад прафесій" і творчыя выступленні.

Наведванне выставы для навучэнцаў стала магчымасцю ацаніць свае веды і вызначыцца з будучай прафесіяй і ВНУ, у якой можна атрымаць адукацыю па дадзенай спецыяльнасці.