У гэты дзень будуць арганізаваны прафмеравпрыемствы, накіраваныя на прапаганду выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад.

У гэты дзень будуць арганізаваны прафмеравпрыемствы, накіраваныя на прапаганду выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад. Інспектары ДАІ наведаюць працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, дзе нагадаюць аб неабходнасці і эфектыўнасці выкарыстання дзіцячых утрымліваючых прылад, рамянёў бяспекі. Атрымаць траўму або загінуць у дарожным здарэнні рызыкуюць людзі, якія сядзяць як на пярэдніх, так і на задніх сядзеннях аўтамабіля. У выпадку ДТЗ непрышпігнуты пасажыр з задняга сядзення будзе выкінуты інерцыйнай сілай наперад. У выніку ён можа выляцець праз ветравое шкло, альбо траўмаваць тых, хто сядзіць побач і наперадзе. Менавіта таму ў Правілах дарожнага руху замацавана патрабаванне аб абавязковым выкарыстанні рамянёў бяспекі ўсімі, хто знаходзіцца ў аўтамабілі. Кіроўца абавязаны быць прышпігнутым і не перавозіць пасажыраў з непрышпігнутымі рамянямі бяспекі. У сваю чаргу пасажыр абавязаны быць прышпігнутым пры руху ў механічным транспартным сродку. Для бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў самым надзейным з'яўляецца спецыяльнае дзіцячае аўтамабільнае крэсла, сканструяванае з улікам усіх асаблівасцей дзіцячага арганізма, і падабранае ў адпаведнасці з вагой і ростам дзіцяці. Дзяцей, якія дасягнулі 12-гадовага ўзросту, або рост якіх перавышае 150 сантыметраў можна перавозіць без утрымліваючых прылад, але абавязкова прышпінаць рамянём бяспекі. Невыкананне кіроўцамі і пасажырамі правілаў выкарыстання рамянёў бяспекі і моташлемаў з'яўляецца адной з спадарожных прычын высокай цяжкасці наступстваў ДТЗ.