Аператыўная абстаноўка ў сферы дарожнай бяспекі на тэрыторыі вобласці і раёна сведчыць аб шэрагу праблем. У тым ліку звязаных з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам.
Аператыўная абстаноўка ў сферы дарожнай бяспекі на тэрыторыі вобласці і раёна сведчыць аб шэрагу праблем. У тым ліку звязаных з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам.
З пачатку года на Віцебшчыне зарэгістравана 18 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх адно дзіця загінула, 21 – атрымала траўмы. Дзесяць з іх знаходзіліся ў транспартным сродку ў якасці пасажыраў. У раёне зафіксавана адна аварыя, у якой пацярпеў непаўналетні пасажыр (дзіця не было прышпілена рамянямі бяспекі). Усяго за названы перыяд супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС выявілі звыш 150 выпадкаў парушэння правілаў перавозкі юных пасажыраў.
У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя 15 жніўня правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Аўтакрэсла – класнае месца», асноўнай мэтай якога стане папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
Супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС нагадваюць: сістэмы бяспекі аўтамабіляў не разлічаны на абарону дзяцей. Таму дзіця ва ўзросце да 12 гадоў і ростам да 150 сантыметраў неабходна перавозіць у спецыяльных утрымліваючых прыладах. Не варта ігнараваць рамяні бяспекі.
Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла аўтамабіля, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі. Выключэнне – тыя выпадкі, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.