У мэтах забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва на тэрыторыі Лепельскага раёна, удасканалення сістэмы дзяржаўнага санітарнага нагляду і рэалізацыі паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця, дэлегаваных Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, прыярытэтным напрамкам дзейнасці ў 2020 годзе, зрэшты, як і ў мінулым 2019 годзе, з'яўляецца абарона спажывецкага рынку ад небяспечных і не якасных прадуктаў харчавання, у тым ліку імпартнай вытворчасці.

Спецыялістамі дзяржаўнай установы «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» праводзіцца сістэмная праца па недапушчэнні на ўнутраны спажывецкі рынак не якаснай і не бяспечнай прадукцыі, выкананні мерапрыемстваў, уключаных у Сістэму мер па кіраванні якасцю ў рэальным сектары эканомікі Віцебскай вобласці на 2020 год.
З мэтай лабараторнага суправаджэння дзяржаўнага санітарнага нагляду за харчовай сыравінай і харчовымі прадуктамі, якія знаходзяцца ў абароце на тэрыторыі раёна, папярэджанні трапляння на ўнутраны рынак не якаснай і не бяспечнай прадукцыі ў Лепельскім раённым ЦГіЭ штогод распрацоўваюцца праграмы лабараторнага суправаджэння дзяржаўнага санітарнага нагляду.
За студзень-люты 2020 года праведзены меры прафілактычнага і папераджальнага характару, прадугледжаныя заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці - мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару (далей – МТТХ) па вывучэнні і ацэнцы фактараў асяроддзя пражывання і адбору проб (узораў) харчовых прадуктаў у гандлёвых аб'ектах. Абследавана 23 аб'екты, якія ажыццяўляюць абарот харчовых прадуктаў. Парушэнні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства выяўлены ў 100 % выпадкаў.
У ходзе МТТХ даследавана 52 пробы харчовых прадуктаў, з іх 17 проб прадуктаў імпартнай вытворчасці (32,7%). Па выніках лабараторных