Сёння ў фінале 10-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» Віцебскую вобласць прадставяць 15 маладзёжных праектаў.
Сёння ў фінале 10-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» Віцебскую вобласць прадставяць 15 маладзёжных праектаў.
Віцебшчына сёлета заяўлена ў 9 намінацыях з 10, – адзначыў першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў. – Кожны праект, заяўлены ў фінал, унікальны, і мае шанец быць заўважаным членамі экспертнага савета. Нашы хлопцы нацэлены на сур'ёзны вынік. Упэўнены, фінал юбілейнага 10 сезона праекта «100 ідэй для Беларусі» будзе відовішчным і не забываемым. Дарэчы, пераможцы мінулых сезонаў таксама запрошаны на мерапрыемства. Удзельнікам жадаю перамогі! Хвалюем за нашых! Юныя навукоўцы з паўночнага рэгіёна прадставяць на суд журы распрацоўкі рознай накіраванасці. Да прыкладу, праект «PharmHelp» студэнтаў фармацэўтычнага факультэта Уладзіміра Міронава і асістэнта кафедры фармацэўтычнай тэхналогіі ВДМУ Рамана Краўчанкі. Распрацоўка ўяўляе сабой вэб-сэрвіс, які ажыццяўляе ў аўтаматычным рэжыме фармацэўтычную дапамогу (напрыклад, выбару безрэцэптурных лекавых сродкаў без удзелу правізара), а таксама дазваляе вывесці на экран асноўную інфармацыю для лекавага сродку, калі побач з прыладай зайшла гаворка пра яго. Вучань Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя Андрэй Піскуновіч прапануе праект «Блакітніца – ягада, што працягвае жыццё». Праект накіраваны на стварэнне фермерскай гаспадаркі «ГалубІКам», – па вырошчванні і рэалізацыі чарніц, а таксама выкарыстанні створанага прадпрыемства як аб'екта агратурызму. Вучні Празароцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы Глыбоцкага раёна Мікалай Шаўко і Кацярына Федзькавіч стварылі актуальную педагагічную распрацоўку «Ба́тлейка – беларускі народны лялечны тэатр: інавацыі на аснове адраджэння традыцый. Кантактны тэатр з элементамі эмацыянальнай тэрапіі». Праект накіраваны на адаптацыю дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі (у прыватнасці, пазбаўленых зроку і слыху) для развіцця дзяцей і іх інтэграцыі ў грамадства. Ацэньваць ідэі наватараў, дарэчы, будзе рэспубліканскі экспертны савет, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, кіраўнікі дзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў і арганізацый, інвестары. Праект «100 ідэй для Беларусі» з'яўляецца базавым стартапам для развіцця нацыянальнага руху маладых навукоўцаў, вынаходнікаў