Мэта мерапрыемства – прафілактыка траўматызму сярод пешаходаў, а таксама папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці.



Паводле статыстыкі, менавіта зімой узрастае колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў. У першую чаргу гэта звязана са скарачэннем працягласці светлавога дня і пагаршэннем умоў надвор'я. Людзі апранаюцца ў адзенне цёмных тонаў і ў змярканні, у тумане, пры дажджы, снезе, ноччу становяцца практычна незаўважнымі для кіроўцаў.

Пешаход падчас руху ў цемры становіцца бачным для аўтамабіліста ў лепшым выпадку за 25-30 метраў. Святлоадбівальныя элементы дазваляюць удзельнікам руху «свяціцца» ў блізкім святле фар на адлегласці 130-140 метраў, а пры руху з дальнім святлом адлегласць павялічваецца да 400 метраў.

Не рызыкуйце сваім жыццём дарма – абазначце сябе і свайго дзіцяці!